5-дзённая інтэнсіўная праграма: сэмінары, варкшопы, гульні і праца ў камандах 29 лістапада - 4 снежня 2026 Польшча
Цягам 5-дзённага інтэнсіва мы будзем абмяркоўваць каштоўнасці, разбірацца ў правах чалавека, шляхах і механізмах ажыццяўлення грамадскіх ініцыятыў ды сумесных дзеянняў. Усё навучанне будзе адбывацца шляхам клапатлівай нефармальнай адукацыі.
Эксперт:кі і спецыяліст:кі Viadoŭnia - праваабаронцы і адукатар:кі, за плячыма якіх годы правядзеньня праваабарончых кэмпаў у Беларусі, Польшчы, Летуве і Германіі. Гэта шматгадовы багаты досьвед працы на лакальным і глабальным узроўні з выкарыстаньнем ўсіх існуючых і неканвенцыянальных мэханізмаў і інстытутаў па абароне і прасоўваньні правоў чалавека.
Фокус кэмпа — (анты-)дыскрымінацыйныя практыкі ў нашых асяродзьдзях. Мы прапаноўваем разам вучыцца вырашаць грамадзкія праблемы і шукаць адказы на новыя выклікі, падумаць над формамі актыўнасьцяў для зьменаў і прасоўвання роўнасці вакол сябе.
Ты даведаешся на: